Дзяржава не павінна страціць высокадаходную піваварную галіну. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця піваварнай галіны.
(more…)
Сучасны спартыўны аб’ект, на будаўніцтва якога накіравана Br8 млрд., аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем і інвентаром. У распараджэнні спартсменаў спецыяльныя трэнажоры для трэніровак на вадзе ў зімовы перыяд, трэнажорныя залы агульнафізічнай падрыхтоўкі, зала гульнявых відаў спорту.
(more…)
Амаль 100 замежных гасцей прымуць удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 2 верасня ў Шклове. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Лапцёнак. Паводле яго слоў, на свята заўсёды збіраецца шмат гасцей. Гэта прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, замежныя дэлегацыі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі, дзеячы культуры, мастацтва, пісьменнікі, журналісты. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства становіцца вялікай падзеяй для жыхароў населенага пункта, дзе праходзіць мерапрыемства, а таксама для насельніцтва бліжэйшых гарадоў і вёсак. На свята прыязджаюць людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі, каля 20 тыс. становяцца яго ўдзельнікамі, сведкамі яркай, цікавай падзеі.
(more…)
20 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі з 2008 года дазваляецца работа студэнцкіх атрадаў у сферы паслуг. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы 20 жніўня падпісаў адпаведны ўказ нумар 392, які ўносіць дапаўненне і змяненні ва ўказ ад 12 мая 2005 года нумар 222 “Аб некаторых пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў”.
(more…)
Розныя аспекты праходжання дыпламатычнай службы трэба комплексна рэгуляваць на заканадаўчым узроўні. Гэты факт быў сёння асабліва адзначаны ў час даклада прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку міністра замежных спраў Сяргея Мартынава, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідэра.
У ходзе даклада былі закрануты і праблемы кадравага ўмацавання дыпламатычнай службы. Па даручэнню прэзідэнта па ўсіх гэтых пытаннях будзе праведзена неабходная работа.
(more…)