Амаль 100 замежных гасцей прымуць удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Шклове
Амаль 100 замежных гасцей прымуць удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 2 верасня ў Шклове. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Лапцёнак. Паводле яго слоў, на свята заўсёды збіраецца шмат гасцей. Гэта прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, замежныя дэлегацыі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі, дзеячы культуры, мастацтва, пісьменнікі, журналісты. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства становіцца вялікай падзеяй для жыхароў населенага пункта, дзе праходзіць мерапрыемства, а таксама для насельніцтва бліжэйшых гарадоў і вёсак. На свята прыязджаюць людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі, каля 20 тыс. становяцца яго ўдзельнікамі, сведкамі яркай, цікавай падзеі.
Намеснік міністра інфармацыі адзначыў, што ў гэтым годзе ўпершыню ў Дзень беларускага пісьменства адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы мастацкі твор 2006 года “Залаты Купідон”, арганізатарам якога стаў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Па традыцыі ў час урачыстага адкрыцця мерапрыемства на сцэну выйдуць таксама і пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” “Залаты фаліянт”