Дзяржава не павінна страціць высокадаходную піваварную галіну - А.Лукашэнка
Дзяржава не павінна страціць высокадаходную піваварную галіну. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця піваварнай галіны.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння важна вызначыць: аддаць гэты высокадаходны бізнес іншаземцам або займацца ім самім. “Якая дзяржава, маючы такі вялікі рынак, як у нас, незадаволены попыт, адмовіцца ад такога высокадаходнага бізнесу? Так чаму мы адмаўляемся і аддаём яго ў рукі замежным кампаніям? Не ўласным прыватным, а замежным? Чаму дзяржава вырашыла пайсці з гэтага сектара эканомікі?” - сказаў беларускі лідэр.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што яшчэ год таму даручыў ураду распрацаваць умовы конкурсу інвестыцыйных прапаноў, у тым ліку па ўваходжанню замежных кампаній на наш піваварны рынак. Аднак, паводле слоў прэзідэнта, ва ўрада няма дакладнай пазіцыі па гэтаму пытанню.