Беларускія Навіны

У Беларусі з 2008 года дазваляецца работа студэнцкіх атрадаў у сферы паслуг

20 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі з 2008 года дазваляецца работа студэнцкіх атрадаў у сферы паслуг. Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы 20 жніўня падпісаў адпаведны ўказ нумар 392, які ўносіць дапаўненне і змяненні ва ўказ ад 12 мая 2005 года нумар 222 “Аб некаторых пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў”.

Студэнцкія атрады могуць стварацца ў перыяд з 1 мая па 30 верасня для работы ў галіне адукацыі, аховы навакольнага асяроддзя, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі. Акрамя гэтага, моладзь можа быць занята ў сферы аказання паслуг: працаваць у складзе прыёмных камісій устаноў адукацыі, праваднікамі чыгуначнага транспарту, выконваць падсобныя работы ў пунктах грамадскага харчавання дзіцячых аздараўленчых лагераў, а таксама па спецыяльнасцях школьных вучэбна-вытворчых камбінатаў.

Для работы будатрадаў дазволена прыцягненне арганізацый прыватнай формы ўласнасці.

Функцыя ўзгаднення рашэнняў аб стварэнні студэнцкіх атрадаў перададзена абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам.

Як растлумачылі ў прэс-службе, прынятыя меры створаць дадатковыя магчымасці для вырашэння праблем працаўладкавання і другаснай занятасці моладзі.




Тавараабарот Беларусі з краінамі СНД у І паўгоддзі вырас на 22,3 працэнта Сумесная вытворчасць ААТ "Бабруйскаграмаш" у Алтайскім краі рэалізавала больш як 100 сельгасмашын Здабыча газу ў Расіі ў ліпені ўпала на 3 працэнты да 48,4 млрд.куб.м Беларускія дэпутаты разгледзяць восенню папраўкі ў закон аб гарантыях сацабароны дзяцей-сірот МЗС Беларусі спросціць у аднабаковым парадку афармленне беларускіх гасцявых і дзелавых віз грамадзянам ЗША Пагадненне аб адзінай сістэме ППА Беларусі і Расіі праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў Беларусі Украіна з разуменнем ставіцца да жадання Беларусі абараніць нацыянальны рынак - пасол Інтэграцыя Украіны ў ЕС і НАТА не адаб'ецца на развіцці добрасуседскіх адносін з Беларуссю - пасол І.Ліхавы Ратыфікацыю беларуска-ўкраінскага дагавора аб граніцы немэтазгодна ўвязваць з пытаннем аб даўгах - І.Ліхавы У Віцебску плануецца адкрыць другую ў Беларусі праваслаўную семінарыю

Copyright © 2007 Newsby.net
viagra rx-dir cat-tadsrx dir-tabsrx tabsrx-cat tabsrx-dir