Беларускія Навіны

Інтэграцыя Украіны ў ЕС і НАТА не адаб’ецца на развіцці добрасуседскіх адносін з Беларуссю - пасол І.Ліхавы

Інтэграцыя Украіны ў ЕС і НАТА не супярэчыць гатоўнасці Украіны і далей развіваць добрасуседскія і ўзаемавыгадныя адносіны з Беларуссю. Аб гэтым сёння заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Ліхавы на прэс-канферэнцыі ў Мінску, прысвечанай Дню незалежнасці Украіны.

“Мы брацкія народы, у якіх вельмі многа агульнага не толькі ў мінулым, але і цяпер, - падкрэсліў Ігар Ліхавы. - Так, за апошні год тавараабарот паміж нашымі краінамі вырас на 27 працэнтаў.” Пасол паведаміў, што для эканомікі Украіны Беларусь з’яўляецца трэцім партнёрам сярод краін СНД і шостым - сярод краін свету. “Дынаміка нашых гандлёва-эканамічных адносін далёка не выпадковая, яна настройвае на пошук новых падыходаў у супрацоўніцтве”, - адзначыў Ігар Ліхавы.

Пасол Украіны асабліва падкрэсліў важнасць развіцця сумесных праектаў у сферы высокіх тэхналогій з-за параўнальна добрага патэнцыялу, які маюць нашы краіны. Акрамя таго, ён адзначыў важнасць выкарыстання сваіх транзітных рэсурсаў.

“Калі двое стаяць тварам адзін да аднаго, то і твару не відаць. Мы часта не заўважаем, як нашы краіны важныя адна для адной”, - сказаў Ігар Ліхавы. Пры гэтым ён адзначыў, што ў двухбаковых адносінах трэба менш звяртацца да пламенай рыторыкі і больш думаць пра выгаду і адказнасць.

Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 80 сумесных прадпрыемстваў з украінскім капіталам і 30 прадстаўніцтваў украінскіх арганізацый. У бліжэйшы час плануецца адкрыццё гандлёвага прадстаўніцтва Крыма ў Мінску.




Тавараабарот Беларусі з краінамі СНД у І паўгоддзі вырас на 22,3 працэнта Сумесная вытворчасць ААТ "Бабруйскаграмаш" у Алтайскім краі рэалізавала больш як 100 сельгасмашын Здабыча газу ў Расіі ў ліпені ўпала на 3 працэнты да 48,4 млрд.куб.м Беларускія дэпутаты разгледзяць восенню папраўкі ў закон аб гарантыях сацабароны дзяцей-сірот МЗС Беларусі спросціць у аднабаковым парадку афармленне беларускіх гасцявых і дзелавых віз грамадзянам ЗША Пагадненне аб адзінай сістэме ППА Беларусі і Расіі праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў Беларусі Украіна з разуменнем ставіцца да жадання Беларусі абараніць нацыянальны рынак - пасол Інтэграцыя Украіны ў ЕС і НАТА не адаб'ецца на развіцці добрасуседскіх адносін з Беларуссю - пасол І.Ліхавы Ратыфікацыю беларуска-ўкраінскага дагавора аб граніцы немэтазгодна ўвязваць з пытаннем аб даўгах - І.Ліхавы У Віцебску плануецца адкрыць другую ў Беларусі праваслаўную семінарыю

Copyright © 2007 Newsby.net
viagra rx-dir cat-tadsrx dir-tabsrx tabsrx-cat tabsrx-dir