Здабыча газу ў Расіі ў ліпені ўпала на 3 працэнты да 48,4 млрд.куб.м
Здабыча газу ў Расіі ў ліпені ўпала на 3 працэнты ў параўнанні з ліпенем мінулага года - да 48,399 млрд. куб. м, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
У цэлым за 7 месяцаў здабыча газу ў Расіі скарацілася на 0,3 працэнта і склала 381,61 млрд. куб. м. ААТ “Газпрам” здабыла 322,24 млрд. куб. м (рост на 3,1 працэнта). Доля ААТ “Газпрам” у агульным аб’ёме здабычы склала 84,4 працэнта (у студзені - ліпені 2006 года - 81,7 працэнта).
На ўнутранае спажыванне ў Расіі з уласных аб’ёмаў “Газпрама” пастаўлена, паводле папярэдніх даных, 231 млрд. куб. м газу (97,3 працэнта да студзеня - ліпеня 2006 года).
За 7 месяцаў 2007 года ў краіны далёкага замежжа і Балтыі экспартавана 83,32 млрд. куб. м газу (85,6 працэнта да студзеня - ліпеня 2006 года), у краіны СНД - 23,49 млрд. куб. м (97,2 працэнта).