Беларускія Навіны

Ратыфікацыю беларуска-ўкраінскага дагавора аб граніцы немэтазгодна ўвязваць з пытаннем аб даўгах - І.Ліхавы

Ратыфікацыю беларуска-ўкраінскага дагавора аб граніцы немэтазгодна ўвязваць з пытаннем аб даўгах. Аб гэтым сёння сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

“Парламент Украіны ўжо даўно ратыфікаваў гэты дагавор, у той час як беларускі бок разглядае гэта пытанне ў пакеце разам з вырашэннем праблемы выплаты Украінай доўгу, які назбіраўся з пачатку 90-х гадоў”, - растлумачыў дыпламат. На яго думку, такое “пакетаванне” выглядае штучна.

“Даўгі Украіны пачатку 90-х гадоў - гэта ў асноўным даўгі карпаратыўныя. Тады яшчэ толкам не аформіліся інстытуты дзяржаўнай улады. Як вызначыць: хто ў каго што купляў?” - задаўся пытаннем дыпламат. Паводле яго слоў, цяпер няма дакладнай лічбы, якая вызначае памер гэтага доўгу. “Мы гатовы аплаціць даўгі, але толькі даўгі ўкраінскай дзяржавы. Аднак да гэтага часу пераканаўчых аргументаў па гэтаму пытанню я так і не атрымаў”, - адзначыў Ігар Ліхавы. Пры гэтым ён не выключыў, што ў будучым такія аргументы знойдуцца.

Нагадаем, Дагавор аб дружбе і дзяржаўнай граніцы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай быў падпісаны кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у 1997 годзе.




Тавараабарот Беларусі з краінамі СНД у І паўгоддзі вырас на 22,3 працэнта Сумесная вытворчасць ААТ "Бабруйскаграмаш" у Алтайскім краі рэалізавала больш як 100 сельгасмашын Здабыча газу ў Расіі ў ліпені ўпала на 3 працэнты да 48,4 млрд.куб.м Беларускія дэпутаты разгледзяць восенню папраўкі ў закон аб гарантыях сацабароны дзяцей-сірот МЗС Беларусі спросціць у аднабаковым парадку афармленне беларускіх гасцявых і дзелавых віз грамадзянам ЗША Пагадненне аб адзінай сістэме ППА Беларусі і Расіі праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў Беларусі Украіна з разуменнем ставіцца да жадання Беларусі абараніць нацыянальны рынак - пасол Інтэграцыя Украіны ў ЕС і НАТА не адаб'ецца на развіцці добрасуседскіх адносін з Беларуссю - пасол І.Ліхавы Ратыфікацыю беларуска-ўкраінскага дагавора аб граніцы немэтазгодна ўвязваць з пытаннем аб даўгах - І.Ліхавы У Віцебску плануецца адкрыць другую ў Беларусі праваслаўную семінарыю

Copyright © 2007 Newsby.net
viagra rx-dir cat-tadsrx dir-tabsrx tabsrx-cat tabsrx-dir