Беларускія Навіны

Беларускія дэпутаты разгледзяць восенню папраўкі ў закон аб гарантыях сацабароны дзяцей-сірот

Савет Міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў папраўкі ў закон “Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”. Як паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Забалоцец, заканадаўчая ініцыятыва ўрада вызначае парадак кампенсацыі грамадзянам расходаў, звязаных з утрыманнем сірот, якія выхоўваюцца ў апякунскіх прыёмных сем’ях, а таксама ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Віцэ-спікер адзначыў, што ў адпаведнасці з Кодэксам аб шлюбе і сям’і апекуны і папячыцелі не абавязаны ўтрымліваць дзяцей, якія знаходзяцца пад іх апекай, за кошт уласных сродкаў. “Пры такіх формах выхавання сірот, - дадаў ён, - гэта значная нагрузка, якую неабходна кампенсаваць, што і зафіксавана ў новым законапраекце”.

Кампенсацыю грашовых сум, выплачаных апекунамі за карыстанне жылым памяшканнем, яго тэхнічнае абслугоўванне, а таксама за спажытую цеплавую энергію, прапанавана праводзіць у межах 20 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання на адно дзіця, якое знаходзіцца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу або ў прыёмнай і апякунскай сям’і.

Яшчэ адна прававая навацыя, паводле слоў Сяргея Забалотца, закране кампенсацыю расходаў папячыцеляў за карыстанне паслугамі сувязі і бытавымі паслугамі. “Усе названыя расходы будуць кампенсавацца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, на падставе ўстаноўленых нарматываў”, - канстатаваў субяседнік.

Новы законапраект рыхтуецца да разгляду на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў




Тавараабарот Беларусі з краінамі СНД у І паўгоддзі вырас на 22,3 працэнта Сумесная вытворчасць ААТ "Бабруйскаграмаш" у Алтайскім краі рэалізавала больш як 100 сельгасмашын Здабыча газу ў Расіі ў ліпені ўпала на 3 працэнты да 48,4 млрд.куб.м Беларускія дэпутаты разгледзяць восенню папраўкі ў закон аб гарантыях сацабароны дзяцей-сірот МЗС Беларусі спросціць у аднабаковым парадку афармленне беларускіх гасцявых і дзелавых віз грамадзянам ЗША Пагадненне аб адзінай сістэме ППА Беларусі і Расіі праходзіць унутрыдзяржаўнае ўзгадненне ў Беларусі Украіна з разуменнем ставіцца да жадання Беларусі абараніць нацыянальны рынак - пасол Інтэграцыя Украіны ў ЕС і НАТА не адаб'ецца на развіцці добрасуседскіх адносін з Беларуссю - пасол І.Ліхавы Ратыфікацыю беларуска-ўкраінскага дагавора аб граніцы немэтазгодна ўвязваць з пытаннем аб даўгах - І.Ліхавы У Віцебску плануецца адкрыць другую ў Беларусі праваслаўную семінарыю

Copyright © 2007 Newsby.net
viagra rx-dir cat-tadsrx dir-tabsrx tabsrx-cat tabsrx-dir