Украіна з разуменнем ставіцца да жадання Беларусі абараніць нацыянальны рынак - пасол
Украіна з разуменнем ставіцца да жадання Беларусі абараніць нацыянальны рынак. Аб гэтым паведаміў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы ў Мінску на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні журналістаў адносна паставак украінскай карамелі.
“Мы разумеем: Беларусі трэба абараняць нацыянальны рынак. Беларусь абараняе сябе ад украінскай карамелі, ва Украіне ёсць эканамічныя праблемы па беларускіх шынах, штучнаму валакну. Але гэта нармальныя жыццёвыя пытанні. Кожны раз, калі мы хочам што-небудзь купіць або прадаць, трэба браць калькулятар і лічыць наступствы ад увозу тавараў, як гэта адаб’ецца не толькі на паказчыках балансу экспарт-імпарт”, - падкрэсліў дыпламат.
Паводле яго слоў, Беларусь і Украіна будуць імкнуцца знайсці збалансаваную сярэдзіну, каб не ствараць праблем ва ўзаемным гандлі, а таксама для нацыянальных эканомік.
Ігар Ліхавы выказаў таксама ўпэўненасць, што па выніках 2007 года тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай складзе $3 млрд