Тавараабарот Беларусі з краінамі СНД у І паўгоддзі вырас на 22,3 працэнта
22 жніўня, Мінск /Людміла Сац - БЕЛТА/. Тавараабарот Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД у І паўгоддзі 2007 года склаў $13038,5 млн., у тым ліку экспарт - $4937,25 млн., імпарт - $8101,25 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
У параўнанні з адпаведным перыядам 2006 года вартасны аб’ём тавараабароту павялічыўся на 22,3 працэнта, экспарту - на 29,9 працэнта, імпарту - на 18,1 працэнта.
Сальда знешняга гандлю з краінамі СНД адмоўнае і склала $3164 млн.
Доля Расіі ў агульным аб’ёме тавараабароту Беларусі з краінамі СНД у студзені-чэрвені 2007 года склала 86 працэнтаў, у агульным аб’ёме экспарту - 79,7 працэнта, у агульным аб’ёме імпарту - 89,8 працэнта.