МЗС Беларусі спросціць у аднабаковым парадку афармленне беларускіх гасцявых і дзелавых віз грамадзянам ЗША
Міністэрства замежных спраў Беларусі спросціць у аднабаковым парадку афармленне беларускіх гасцявых і дзелавых віз грамадзянам ЗША у мэтах садзейнічання развіццю міжасобасных кантактаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі - начальнік аддзела прэс-службы знешнепалітычнага ведамства Беларусі Марыя Ваньшына.
Пасля выканання неабходных унутрыдзяржаўных працэдур будзе ўстаноўлены парадак, згодна з якім візы на ўезд з названымі мэтамі на тэрмін да 30 дзён грамадзянам ЗША, як правіла, будуць афармляцца без запрашэнняў і на падставе толькі запоўненых візавых анкет. У МЗС Беларусі падкрэслілі, што гэты крок з’яўляецца актам добрай волі і пацвярджае дружалюбны характар беларускай знешняй палітыкі.